Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Інвестыцыі / Прэферэнцыяльныя рэжымы iнвеставання / Спецыяльны турысцка-рэкрэацыйны парк “Аўгустоўскі канал”

Спецыяльны турысцка-рэкрэацыйны парк “Аўгустоўскі канал”

У мэтах стварэння спрыяльных умоў для прыцягнення ў эканоміку нацыянальных і замежных інвестыцый, прыцягнення айчынных і замежных інвестыцый для стварэння аб'ектаў турызму і адпачынку і інфраструктуры да іх на тэрыторыі, прылеглай да беларускай часткі Аўгустоўскага канала, у мэтах фарміравання сучаснай высокаэфектыўнай, канкурэнтаздольнай і запатрабаванай турыстычнай індустрыі для развіцця ўнутранага, уязнога і трансгранічнага турызму, у тым ліку воднага і экалагічнага турызму створаны адмысловы турысцка-рэкрэацыйны парк “Аўгустоўскі канал”.

Для прыцягнення інвестыцый у рэканструкцыю і мадэрнізацыю дзеючых аб'ектаў турызму і адпачынку на тэрыторыі, прылеглай да беларускай часткі Аўгустоўскага канала, пры ўмове рацыянальнага выкарыстання прыроднай і гісторыка-культурнай спадчыны, рэзідэнтам Аўгустоўскага канала прадастаўлены шэраг ільгот.

Даведачна:

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.05.2011 N 220 “Аб стварэнні спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку “Аўгустоўскі канал”;

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.08.2011 г. N1115 (рэд. ад 25.10.2011 г.) “Аб некаторых пытаннях дзейнасці спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку “Аўгустоўскі канал” (разам з “Палажэннем аб спецыяльным турысцка-рэкрэацыйным парку “Аўгустоўскі канал” і парадку рэгістрацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у якасці рэзідэнтаў спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку “Аўгустоўскі канал”, агульных умовах дзейнасці рэзідэнтаў парку, а таксама парадку пераходу, пазбаўлення або страты статусу рэзідэнта парку”).

Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест” прымае рашэнне аб рэгістрацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у якасці рэзідэнтаў парку пры адпаведнасці іх інвестыцыйных праектаў адначасова наступным умовам:

інвестыцыйны праект накіраваны на стварэнне і (або) развіццё аб'ектаў турыстычнай індустрыі і інфраструктуры пры ажыццяўленні на тэрыторыі парку відаў дзейнасці ў адпаведнасці з пералікам, які зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;

заяўлены аб'ём інвестыцый у рэалізацыю інвестыцыйнага праекта складае суму, эквівалентную не менш за 200 тыс. еўра.

За дзяржаўную рэгістрацыю юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у якасці рэзідэнтаў парку выплачваецца дзяржаўная пошліна ў памеры, прадугледжаным заканадаўчымі актамі для рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон.

Рэзідэнты парку вызвалены:

• ад падатку на прыбытак на працягу пяці каляндарных гадоў, пачынаючы з першага каляндарнага года (уключна), у якім з’явіўся валавы прыбытак, у частцы прыбытку, атрыманага імі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці. Далей абкладаецца па стаўцы, зменшанай на 50 працэнтаў ад стаўкі, устаноўленай заканадаўствам, але не больш чым па стаўцы 12 працэнтаў;

• ад падатку на нерухомасць па будынках і збудаваннях, размешчаных на тэрыторыі парку, незалежна ад напрамкаў іх выкарыстання, у тым ліку пры здачы іх у арэнду, іншае выплатнае або бязвыплатнае карыстанне;

• ад ПДВ з абаротаў па рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

• ад платы за права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка, размешчанага ў межах парка;

• ад увазных мытных пошлін (пры захаванні ўмоў, устаноўленых у падпункце 7.1.11 пункта 7 Рашэння Камісіі Мытнага саюза ад 27 лістапада 2009 г. № 130 “Аб адзіным мытна-тарыфным рэгуляванні мытнага саюза Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі” (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2009, N 287, 3/2349) і падатку на дабаўленую вартасць пры ўвозе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь тэхналагічнага абсталявання, камплектуючых і запасных частак да яго, сыравіны і матэрыялаў для выкарыстання выключна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у мэтах рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у межах парку па пераліку тавараў, што зацвярджаецца Гродзенскім аблвыканкамам.

• ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія прыцягваюцца рэзідэнтамі парку для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, спецыяльных дазволаў на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь;

• ад пакрыцця страт сельскагаспадарчай і (або) лесагаспадарчай вытворчасці, выкліканых адабраннем сельскагаспадарчых зямель і зямель ляснога фонду, размешчаных у межах парку, для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, а таксама ад кампенсацыйных выплат, звязаных з пераносам і вырубкай зялёных насаджэнняў на землях населеных пунктаў.

• Льготы ў дачыненні да рэзідэнтаў парку не распаўсюджваюцца на рэалізацыю тураў, у адпаведнасці з якімі шлях следавання турыста (экскурсанта) праходзіць цалкам альбо часткова за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (за выключэннем падарожжаў, звязаных з уязным турызмам), а таксама паслуг, звязаных з фарміраваннем, арганізацыяй або рэалізацыяй такіх тураў (падарожжаў), уключаючы рэкламныя, кансультацыйныя, інфармацыйныя і транспартныя паслугі, а таксама тавараў (работ, паслуг), вытворчасць (выкананне, аказанне) якіх ажыццяўляецца з выкарыстаннем асноўных сродкаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці або iншым рэчавым праве рэзідэнта парку, і (або) працы работнікаў рэзідэнта парку па-за ім тэрыторыі, за выключэннем транспартных паслуг, што аказваюцца для забеспячэння ўязнога і ўнутранага турызму.

• Фінансаванне расходаў на стварэнне інжынернай і транспартнай інфраструктуры, неабходнай для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў рэзідэнтаў парку з заяўленым аб'ёмам інвестыцый у памеры, эквівалентным суме больш за 5 млн. еўра, ажыццяўляецца за кошт сродкаў, якія прадугледжваюцца ў дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме і мясцовых бюджэтах на чарговы фінансавы год, у першачарговым парадку.

• Базавыя стаўкі штогадовай арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, размешчаныя ў межах парку і якія даюцца ў арэнду яго рэзідэнтам для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, вызначаюцца зыходзячы з кадастравага кошту гэтых участкаў з прымяненнем каэфіцыента 0,0025. Памер арэнднай платы, вызначанай на дату заключэння дагавора арэнды зямельных участкаў на тэрмін рэалізацыі інвестыцыйнага праекта рэзідэнтам парку, не можа павышацца на працягу ўсяго тэрміну рэалізацыі інвестыцыйнага праекта.