Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Інвестыцыйная палітыка / Міжнароднае інвестыцыйнае супрацоўніцтва / Міжнароднае інвестыцыйнае супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай

Міжнароднае інвестыцыйнае супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай

 

Аб прыцягненні крэдытаў банкаў Кітайскай Народнай Рэспублікі

Экспартна-імпартны банк Кітая і Дзяржаўны банк развіцця Кітая прадастаўляюць экспартныя пакупніцкія крэдыты на наступных умовах:

• памер крэдыту па праекце не перавышае 85% кошту камерцыйнага кантракта;

• 15% кошту кантракта (аванс) павінны быць прафінансаваны за кошт уласных або пазыковых сродкаў пазычальніка (крэдыты банкаў Рэспублікі Беларусь або замежных банкаў, у тым ліку кітайскіх);

• тэрмін крэдыту не больш за 15 гадоў, у тым ліку ільготны перыяд не больш за 5 гадоў;

• працэнтная стаўка ў цяперашні час парадку LIBOR 6 мес. + 4 п.п.;

• камісія за арганізацыю да 1% выплачваецца аднаразова;

• камісія за абавязацельства да 1% гадавых ад нявыбраны сумы крэдыту;

• пазычальнік - Урад Рэспублікі Беларусь або рэзідэнт Рэспублікі Беларусь пад гарантыю Урада Рэспублікі Беларусь;

• страхаванне экспартнага крэдыту кампаніяй SINOSURE

(магчымая аднаразовая выплата страхавога плацяжу або часткамі ў растэрміноўку па дамоўленасці паміж падрадчыкам і заказчыкам). Стаўка страхавой прэміі залежыць ад катэгорыі пазычальніка, тэрміну крэдытавання, забеспячэння і інш.

Умовы выдзялення крэдытаў (працэнтная стаўка, памер камісіі за абавязацельства, камісія за кіраванне, памер страхавой прэміі і інш.) усталёўваюцца па выніках дамоўленасці бакоў для кожнага інвестыцыйнага праекта асобна і залежыць ад катэгорыі пазычальніка, асаблівасцяў інвестыцыйнага праекта, тэрмінаў яго рэалізацыі, заказчыка і кітайскага падрадчыка.

 

РЭКАМЕНДАЦЫІ па прыцягненні крэдытаў банкаў Кітайскай Народнай Рэспублікі
docx, 22 кб

 

Дадатак 1
doc, 42 кб

Дадатак 2
doc, 34 кб

Дадатак 3
doc, 33 кб

Дадатак 4
doc, 31 кб


 
Аб пагадненнях у рамках стратэгічнага супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай

Падчас візіту ў Рэспубліку Беларусь Старшынi Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў У Банга 18.09.2011 быў падпісаны шэраг двухбаковых пагадненняў у рамках стратэгічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Значным крокам у развіцці праекта стварэння ў Беларусі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку стала падпісанне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб сумесным стварэнні Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку.

Дадзенае пагадненне накіравана на ўмацаванне інвестыцыйнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай, фарміраванне неабходнай платформы ў сучасных умовах для шырокага прыцягнення прамых замежных інвестыцый у эканоміку краіны і стварэння інавацыйных і экспартаарыентаваных вытворчасцей у рэгіёне. Яно замацоўвае падтрымку на самым высокім узроўні і міжурадавы статус сумеснага праекта стварэння Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку.

Акрамя таго, у прысутнасці высокага госця з КНР Міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь Снапковым М.Г. падпісаны два рамачных пагаднення аб супрацоўніцтве, а менавіта:

- З Эксімбанкам - Рамачнае пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Экспартна-імпартным банкам Кітая аб фінансавым супрацоўніцтве ў прыватызацыі і прыцягненні кітайскіх інвестыцый у Рэспубліку Беларусь у 2011-2013 гг.

Дадзенае пагадненне дасць магчымасць умацаваць узаемадзеянне і пашырыць супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай, забяспечыць магчымасць пераходу ад крэдытнага супрацоўніцтва да інвестыцыйнага, атрымання фінансавых кансультацый ад кітайскага боку, замацоўваючы пры гэтым намеры Эксімбанка КНР аказаць фінансавую падтрымку кітайскім прадпрыемствам у інвеставанні і ўдзеле ў прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў.

- З Кітайскай нацыянальнай машынабудаўнічай карпарацыяй (SINOMACH) - Рамачнае пагадненне аб супрацоўніцтве па пытаннях прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў.

Пагадненне накіравана на прыцягненне канкрэтнага стратэгічнага інвестара ў працэс прыватызацыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама атрыманне ўсебаковай падтрымкі ад дадзенай кітайскай карпарацыі ў рамках супрацоўніцтва, уключаючы прапановы па ўмовах ўваходжання стратэгічнага інвестара і далейшаму развіццю прыватызуемых беларускіх прадпрыемстваў.

 

Візіт прадстаўнікоў дзелавых колаў Аўтаномнага раёна Унутраная Манголія

У рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Аўтаномнага раёна Унутраная Манголія (АРВМ) 14 лістапада 2011 г. у Міністэрстве эканомікі адбылася сустрэча з прадстаўнікамі дзелавых колаў дадзенага рэгіёну, мэтай якой стала азнаямленне з умовамі прамога інвеставання АРВМ у розныя галіны эканомікі Рэспублікі Беларусь, перспектывамі і магчымасцямі ўдзелу ў праекце Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку, а таксама абмеркаванне пытанняў прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі.

У ходзе сустрэчы бакамі абмяркоўвалася ўсталяванне супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі (у прыватнасці, праект вырошчвання бульбы для вытворчасці крухмалу для пюрэ з будаўніцтвам адпаведнага завода), вытворчасці цэменту, асваення калійных радовішчаў, а таксама прыватызацыі некаторых буйных прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь (відавочная цікавасць была праяўлена да прыватызацыі кампаніі «Белавія»).

Прадстаўнікі дэлегацыі АРВМ выказалі жаданне развіваць вышэйзгаданыя напрамкі, наладжваць узаемавыгадныя эканамічныя адносіны, а таксама пацвердзілі гатоўнасць да распрацоўкі канкрэтных прапаноў і праектаў у сферы інвестыцый і прыватызацыі.

Па выніках сустрэчы Міністэрствам эканомікі праведзена праца па інфармаванні зацікаўленых у Рэспубліцы Беларусь аб намерах кітайскіх бізнесменаў, накіраваны дадатковыя інфармацыйныя матэрыялы членам дэлегацыі.

Даведачна:

Дэлегацыя дзелавых колаў АРВМ з прадстаўнікоў розных сфер бізнесу (парадку 45 чалавек) на чале з намеснікам старшыні камітэта развіцця і рэформаў урада АРВМ Лю Бочжэном прыбыла ў Рэспубліку Беларусь у развіццё дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візітаў у Рэспубліку Беларусь дэлегацый дадзенага рэгіёну ў траўні і ліпені 2011 г.

У ходзе праграмы візіту, акрамя сустрэчы ў Міністэрстве эканомікі, прадугледжваюцца сустрэчы і перамовы ў рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання, арганізацыях і прадпрыемствах у г.Мінску, у Гомельскім і Магілёўскім абласных выканаўчых камітэтах, прадпрыемствах і арганізацыях дадзеных абласцей.