Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Міжнароднае тэхнічнае супрацоўніцтва / Інфармацыя для атрымальнікаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі / Інфармацыя па адабрэнні пералікаў тавараў (маёмасці, у тым ліку грашовых сродкаў), работ і паслуг

Інфармацыя па адабрэнні пералікаў тавараў (маёмасці, у тым ліку грашовых сродкаў), работ і паслуг

1. Агульныя палажэнні

У адпаведнасці з пунктам 1.3. Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.10.2003 г. № 460 “Аб міжнароднай тэхнічнай дапамозе, якая прадастаўляецца Рэспубліцы Беларусь” не прызнаюцца аб'ектамі падаткаабкладання тавары (маёмасць, у тым ліку грашовыя сродкі), працы і паслугі, што атрымліваюць у рамках міжнароднай тэхнічнай дапамогі (МТД), у сувязі з чым пунктам 1.2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2003 г. № 1522 “Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычнiка 2003 г. № 460” для аднясення тавараў (маёмасці, у тым ліку грашовых сродкаў), работ і паслуг да дадзенай дапамогі Камісіяй па пытаннях міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (далей-Камісія) адабраюцца пералікі тавараў (маёмасці, у тым ліку грашовых сродкаў), работ і паслуг (далей пералік).

Атрымальнікі МТД і (або) пастаўшчыкі тавараў (работ, паслуг) па праекце МТД (пастаўшчыкамі пералікі рыхтуюцца ў выпадку ўвозу тавараў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з тэрыторыі замежных дзяржаў, у тым ліку з тэрыторыі дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза) прадстаўляюць у Міністэрства эканомікі наступныя дакументы:

- зварот атрымальніка міжнароднай тэхнічнай дапамогі і (або) пастаўшчыка, складзены ў адвольнай форме (суправаджальны ліст з указаннем прозвішча і тэлефона выканаўцы);

- пералік па ўстаноўленай форме ў чатырох экзэмплярах на папяровым носьбіце, а таксама ў электронным выглядзе ў фармаце Microsoft Excel Excel (вложение 1). Пералік завяраецца подпісам і пячаткай атрымальніка/пастаўшчыка міжнароднай тэхнічнай дапамогі (г.зн. пералік запаўняецца ў фармаце Microsoft Excel, адпраўляецца на эл. пошту samtsevich@economy.gov.by, ibelchik@economy.gov.by, друкуецца ў чатырох экзэмплярах і завяраецца подпісам і пячаткай);

Пералік
xls, 35 кб

- абгрунтаванне да пераліку;

- копіі дакумента аб прысваенні атрымальніку міжнароднай тэхнічнай дапамогі і (або) пастаўшчыку ўліковага нумара плацельшчыка;

- пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць пастаўку тавараў (маёмасці, у тым ліку грашовых сродкаў), работ і паслуг, - копію акта перадачы, таварасуправаджальных дакументаў, дагавора (кантракта) на атрыманне грашовых сродкаў, у тым ліку ў замежнай валюце, тавараў (маёмасці), выкананне работ, аказанне паслуг у рамках праекта. Калі пералік уносіцца пасля рэгістрацыі праекта, названыя акт перадачы, таварасуправаджальныя дакументы, дагавор (кантракт) павінны змяшчаць спасылку на зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку праект.

Адказнасць за дакладнасць звестак, указаных у дадзеных дакументах нясе атрымальнік міжнароднай тэхнічнай дапамогі і (або) пастаўшчык. У выпадку неадпаведнасці інфармацыі, якая змяшчаецца ў пераліку, Камісіяй па пытаннях міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь выносіцца рашэнне аб адмове ў яго адабрэнні.

Пасля прыняцця рашэння Камісіі аб адабрэнні пераліку адзін яго асобнік Міністэрства эканомікі прадстаўляе ў Міністэрства па падатках і зборах і Дзяржаўны мытны камітэт, а таксама выдае атрымальніку/пастаўшчыку міжнароднай тэхнічнай дапамогі выпіску з рашэння Камісіі, падпісаную сакратаром Камісіі разам з адным экзэмплярам пераліку.

2. Тэрмін падачы пералікаў тавараў (маёмасці, у тым ліку грашовых сродкаў), работ і паслуг у Міністэрства эканомікі

Пералік уносіцца атрымальнікам міжнароднай тэхнічнай дапамогі на адабрэнне Камісіі па яго выбару:

- адначасова з дакументамі, якія накіроўваюцца для адабрэння і рэгістрацыі праекта;

- у ходзе рэалізацыі праекта;

- не пазней 40 дзён з даты заканчэння тэрміну рэалізацыі праекта, на які ён зарэгістраваны.

Пастаўшчыком пералік можа уносіцца на адабрэнне Камісіі па пытаннях міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь толькі ў ходзе рэалізацыі праекта.

3. Патрабаванні да пераліку тавараў (маёмасці, у тым ліку грашовых сродкаў), работ і паслуг, што прадстаўляюцца для рэалізацыі праектаў (праграм) міжнароднай тэхнічнай дапамогі і яго абгрунтаванню

1. Пералiк тавараў (маёмасці, у тым ліку грашовых сродкаў), работ і паслуг, што прадстаўляецца для рэалізацыі праектаў (праграм) міжнароднай тэхнічнай дапамогі, (далей пералік) павінен прадстаўляцца па форме зацверджанай пастановай Міністэрства эканомікі ад 4 мая 2010 г. № 82 “Аб форме пераліку тавараў (маёмасці, у тым ліку грашовых сродкаў), работ і паслуг, якія прадстаўляюцца для рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі”.

2. Пералік запаўняецца атрымальнікамі міжнароднай тэхнічнай дапамогі на друкавалай прыладзе ЭВМ у адпаведнасці з устаноўленай формай з абавязковым запаўненнем ўсіх неабходных граф. Выдаленне граф з формы пераліку не дапускаецца.

3. У графе “Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі” неабходна ўказваць поўнае найменне праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі, зарэгістраванага ў Міністэрстве эканомікі.

4. У графах “Дата рэгістрацыі” і “Нумар рэгістрацыі” павінны паказвацца нумар і дата рэгістрацыі праекта ў Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь, што ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5. У графе “Найменне тавараў (маёмасці, у тым ліку грашовых сродкаў), работ, паслуг” паказваюцца: грашовыя сродкі, у тым ліку ў замежнай валюце, якія непасрэдна пералічваюцца ў Рэспубліку Беларусь атрымальніку МТД донарам або донарамі МТД для рэалізацыі праекта (праграмы ); найменне тавараў, (маёмасці), работ, паслуг, якія прадстаўляюцца для рэалізацыі праекта (праграмы) МТД.

6. Адзінка вымярэння, колькасць і кошт (валюта) адпаведных тавараў (маёмасці, у тым ліку грашовых сродкаў), работ, паслуг паказваюцца ў асобных графах.

7. Абгрунтаванне пераліку тавараў (маёмасці, у тым ліку грашовых сродкаў), работ і паслуг, што прадстаўляюцца для рэалізацыі праектаў (праграм) міжнароднай тэхнічнай дапамогі павінна ўключаць:

- кароткае апісанне мэт і задач праекта (праграмы) міжнароднай тэхнічнай дапамогі;

- памер грашовых сродкаў (тавараў, абсталявання),якія атрымліваюцца, найменне арганізацыі, якая іх пералічвае (перадае), з інфармацыяй аб прызначэнні іх выкарыстання ў адпаведнасці з мэтамі, задачамі, бюджэтам праекта.

- спасылку на раней адобраны пералік (з указаннем даты і нумара пратакола пасяджэння Камісіі), у выпадку ўнясення ў яго змяненняў і (або) дапаўненняў.

- іншую інфармацыю.