Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Міжнароднае тэхнічнае супрацоўніцтва / Інфармацыя для атрымальнікаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі / Кантроль за рэалізацыяй праектаў (праграм) міжнароднай тэхнічнай дапамогі

Кантроль за рэалізацыяй праектаў (праграм) міжнароднай тэхнічнай дапамогі

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычнiка 2003 г. № 460 “Аб міжнароднай тэхнічнай дапамозе, якая прадастаўляецца Рэспубліцы Беларусь” (далей - Указ) і пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2003 г. № 1522 “Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычнiка 2003 г. № 460” Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь і Камітэт дзяржаўнага кантролю на штогадовай аснове прадстаўляюць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь сумесны даклад аб міжнароднай тэхнічнай дапамозе, яе эфектыўнасці.

Указам вызначана комплексная сістэма кантролю за ажыццяўленнем праектаў і праграм міжнароднай тэхнічнай дапамогі, якая будуецца на кантролі:

- ходу рэалізацыі праектаў (праграм) міжнароднай тэхнічнай дапамогі і іх эфектыўнасці;

- мэтавага выкарыстання грашовых сродкаў, у тым ліку ў замежнай валюце, тавараў (маёмасці), работ і паслуг, якія прадстаўляюцца ў рамках праектаў (праграм) міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Кантроль за мэтавым выкарыстаннем міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў адпаведнасці з Указам ажыццяўляе Камітэт дзяржаўнага кантролю, Міністэрства па падатках і зборах, Дзяржаўны мытны камітэт і іншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2004 г. №1513 “Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку правядзення ацэнкі рэалізацыі праектаў (праграм) міжнароднай тэхнічнай дапамогі і іх эфектыўнасці” зацверджана Палажэнне аб парадку правядзення ацэнкі рэалізацыі праектаў (праграм) міжнароднай тэхнічнай дапамогі і іх эфектыўнасці.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1513 уведзена:

- штогадовая ацэнка ходу рэалізацыі праектаў (праграм) міжнароднай тэхнічнай дапамогі і іх эфектыўнасці, якая ўяўляе сабой механізм маніторынгу рэалізацыі як асобных праектаў (праграм) міжнароднай тэхнічнай дапамогі, так і міжнароднай тэхнічнай дапамогі Рэспубліцы Беларусь у цэлым і аналізу эфектыўнасці такой дапамогі для рэспублікі. Аналіз засноўваецца на выніках выканання пастаўленых перад праектамі (праграмамі) мэтаў, задач, запланаваных мерапрыемстваў, фінансавых абязацельстваў. Пры гэтым вынікі штогадовай ацэнкі ў сістэматызаваным выглядзе будуць з'яўляцца асновай для штогадовых дакладаў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь у частцы інфармацыі аб ходзе рэалізацыі праектаў (праграм) міжнароднай тэхнічнай дапамогі, іх эфектыўнасці;

- комплексную экспертызу ходу рэалізацыі праектаў (праграм) міжнароднай тэхнічнай дапамогі, якая прадстаўляе сабой механізм паглыбленай ацэнкі ходу рэалізацыі праектаў (праграм) міжнароднай тэхнічнай дапамогі, а таксама падрыхтоўкі рэкамендацый па павышэнню эфектыўнасці праектаў (праграм). Прапануецца праводзіць комплексную экспертызу па асобных праектах паводле ўсталяваных пастановай крытэрыях.

Асноўныя адрозненні ў механізмах ацэнкі і кантролю праектаў (праграм) міжнароднай тэхнічнай дапамогі

Штогадовая ацэнка

Комплексная экспертыза

Кантроль мэтавага выкарыстання

Прадмет

Аналіз выканання мерапрыемстваў, дасягнутых у вынікаў і індыкатараў праектаў (праграм)

Аналіз эфектыўнасці і выніковасці праэкатў (праграм)

 

Праверка адпаведнасці фінансавых аперацый і справаздач прававым і кантрактным абязацельствам

Мэта

Маніторынг хода рэалізацыі і вызначэнне ступені дасягнення вынікаў, мэт і задач праэкта (праграмы) міжнароднай тэхнічнай дапамогі

 

Ацэнка эфектыўнасці і выпрацоўка мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці рэалізацыі праэкта (праграмы) міжнароднай тэхнічнай дапамогі

Выяўленне і папярэджанне злоўжыванняў і неналежнага выкарытсання сродкаў

 

Перыяды

Штогадова

У адпаведнасці з прынятымі ва ўстаноўленым парадку рашэннямі аб неабходнасці правядзення

Пастаянна