Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Дзяржаўныя праграмы / Ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм у 2016 годзе / Дзяржаўная праграма аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016 - 2020 гады

Дзяржаўная праграма аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016 - 2020 гады

У выніку рэалізацыі ў 2016 годзе Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва ў 2016 годзе з 22 зводных мэтавых паказчыкаў і мэтавых паказчыкаў выкананы 21.

Мерапрыемствы Дзяржаўнай праграмы былі накіраваны на вырашэнне пытанняў забеспячэння эфектыўнай занятасці насельніцтва, павышэння канкурэнтаздольнасці працоўнай сілы на рынку працы і яе тэрытарыяльнай мабільнасці. Так, з мэтай удасканалення работы па забеспячэнні занятасці насельніцтва прыняты Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2016 г. «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь», накіраваны на развіццё і падтрымку высокай матывацыі беспрацоўных да актыўнага пошуку працы, узмацненне адказнасці наймальнікаў і беспрацоўных за выкананне заканадаўства аб занятасці насельніцтва.

У выніку рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы пры садзейнічанні службы занятасці на створаныя працоўныя месцы і вакансіі працаўладкавана на пастаянную працу 159,8 тыс. чалавек, аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 17,7 тыс. беспрацоўных, якія маюць дадатковыя гарантыі занятасці, накіравана на навучанне 11 тыс. грамадзян, на новае месца жыхарства і працы пераселеная 151 сям’я беспрацоўных, аказана садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці, а таксама дзейнасці ў сферы аграэкатурызму з аказаннем фінансавай падтрымкі шляхам прадастаўлення субсідый 1,8 тыс. беспрацоўных.

Рэалізацыя комплексу мерапрыемстваў па выкананні Дзяржаўнай праграмы дазволіла забяспечыць узровень зарэгістраванага беспрацоўя 0,8 % (на 1 студзеня 2017 г.), што знаходзіцца ў межах запланаванага паказчыка – не вышэй за 2 %.

У галіне сацыяльнай абароны насельніцтва рэалізацыя мерапрыемстваў праграмы была накіравана на павышэнне даступнасці і эфектыўнасці сацыяльнай дапамогі, далейшае развіццё сістэмы сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў.

У межах работы па забеспячэнні інфармацыйнай даступнасці для асоб з парушэннямі слыху праводзілася адаптацыя тэлевізійнага прадукту (адаптавана 559,7 гадзін пры заданні ў 521 гадзіну). Колькасць выпускаў тэлевізійных і радыёперадач (рубрык) з удзелам грамадскіх аб’яднанняў інвалідаў, накіраваных на фарміраванне талерантнага стаўлення грамадства да інвалідаў і іх праблем, у 2016 годзе склала 87 (заданне – 12).

Вынікам рэалізацыі мерапрыемстваў стала доля інвалідаў і пажылых грамадзян, якія атрымалі сацыяльныя паслугі ў стацыянарных установах, ад агульнай колькасці грамадзян, што звярнуліся за іх атрыманнем, якая ў 2016 годзе склала 90,9 % (заданне на 2016 год – 80 %, заданне на 2020 год – 90 %).

У цэлым узровень забяспечанасці інвалідаў і пажылых грамадзян сацыяльнымі паслугамі ў 2016 годзе склаў 789,6 прадэцыміле (заданне – 730).

Не дасягнуў запланаванага значэння зводны мэтавы паказчык «Узровень прафесійных захворванняў», які склаў 0,24 % пры запланаваным узроўні 0,23 %. Недасягненне паказчыка звязана з павелічэннем выпадкаў прафесійных захворванняў, устаноўленых у работнікаў, якія маюць стаж працы ў шкодных і (або) небяспечных умовах працы больш за 25 гадоў.

У сувязі з гэтым Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны з Міністэрствам аховы здароўя разглядаецца пытанне аб унясенні змяненняў у Інструкцыю аб парадку правядзення абавязковых медыцынскіх аглядаў работнікаў, зацверджаную пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2010 г. №  47, у частцы перагляду парадку і перыядычнасці правядзення абавязковых медыцынскіх аглядаў работнікаў, занятых на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы.

У адпаведнасці з заключэннем пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах атрымана высокая ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўнай праграмы ў 2016 годзе.