Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Дзяржаўныя праграмы / Ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм у 2016 годзе / Дзяржаўная праграма "Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка" на 2016 - 2020 гады

Дзяржаўная праграма "Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка" на 2016 - 2020 гады

Рэалізацыя ў 2016 годзе Дзяржаўнай праграмы «Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка» на 2016 – 2020 гады ажыццяўлялася па розных напрамках: развіццё біятэхналагічнай галіны, даследаванне касмічнай прасторы, маніторынг палярных раёнаў Зямлі, навуковае суправаджэнне і развіццё атамнай энергетыкі і інш.

У выніку рэалізацыі ў 2016 годзе Дзяржаўнай праграмы з запланаваных 33-х паказчыкаў выкананы 27. Акрамя таго, выкананы паказчык «Заключэнне двухбаковых і шматбаковых міжнародных дагавораў і пагадненняў аб супрацоўніцтве», заданне па якім на 2016 год не было ўстаноўлена.

Вынікам рэалізацыі мерапрыемстваў падпраграмы «Інавацыйныя біятэхналогіі-2020» з’яўляюцца дасягненне аб’ёму рэалізацыі прадукцыі (паслуг) у памеры 40 120,1 тыс. рублёў (заданне – 14 300,0 тыс.рублёў), а таксама ўдзельнай вагі інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме прадукцыі (паслуг) – 20,5 % пры заданні 17,0 %. Эканамічная эфектыўнасць падпраграмы, разлічаная як адносіны сумы сродкаў ад кошту рэалізаванай біятэхналагічнай прадукцыі да сумы бюджэтных сродкаў на фінансаванне падпраграмы, склала 8,3 рублёўна рубель выдаткаў.

У рамках рэалізацыі падпраграмы «Мабілізацыя і рацыянальнае выкарыстанне генетычных рэсурсаў раслін нацыянальнага банка для селекцыі, узбагачэння культурнай і прыроднай флоры Беларусі» праведзена работа па назапашванні, вывучэнні і выкарыстанні генетычнага фонду раслінных рэсурсаў. Калекцыйны фонд нацыянальнага банка генетычных рэсурсаў раслін Рэспублікі Беларусь папоўніўся новымі ўзорамі сельскагаспадарчых культур шляхам абмену матэрыялам з замежнымі генетычнымі банкамі і селекцыйнымі цэнтрамі і навуковымі ўстановамі Беларусі. Так, за справаздачны перыяд паступіла 1521 калекцыйны узор гаспадарча карысных раслін. Гербарныя калекцыя аранжарэйных раслін папоўненая 225 лістамі пры заданні 185 лістоў.

Аб’ём паслуг, аказаных насельніцтву ДНУ «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» ў межах рэалізацыі адпаведнай падпраграмы, склаў 1 021,6 тыс. рублёў пры заданні 760,0 тыс. рублёў.

У выніку рэалізацыі падпраграмы «Імпартазамяшчальныя дыягностыкумы і біяпрэпараты – 2020» распрацаваны тэхналогіі вытворчасці і выпушчаныя вопытныя партыі 8 дыягностыкумаў, распрацавана і зацверджана навукова-тэхнічная дакументацыя на шэраг дыягностыкумаў.

У 2016 годзе шэсць паказчыкаў не дасягнулі запланаванага значэння.

Па падпраграме «Развіццё дзяржаўнай навуковай установы Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» мэтавы паказчык «Кошт праектна-пошукавых і будаўніча-мантажных работ» фактычна склаў 809,8 тыс. рублёў пры заданні 752,5 тыс.рублёў. Фінансаванне ажыццяўлялася за кошт сродкаў, прадугледжаных Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай. Пры гэтым пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2017 г. № 74 удакладнены аб’ёмы фінансавання будаўніцтва (рэканструкцыі) аб’ектаў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2016 год, у тым ліку аб’ёмы фінансавання названага мерапрыемства павялічаны да 809,8 тыс. рублёў. У сувязі з немагчымасцю карэкціроўкі дзяржаўных праграм у папярэднія перыяды запланаванае на 2016 г. значэнне не змянялася.

Мэтавы паказчык «Аб’ём вытворчасці інавацыйнай прадукцыі» (факт – 7,4 тыс. рублёў, заданне – 10 тыс. рублёў) не дасягнуты з прычыны таго, што не завершана ў поўным аб’ёме будаўніцтва біятэхналагічнага комплексу па мікракланальнаму размнажэнню раслін, на якім прадугледжана вытворчасць інавацыйнай прадукцыі. Завяршэнне будаўніцтва будзе забяспечана ў 2017 годзе.

Па падпраграме «Навуковае суправаджэнне развіцця атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь» не выкананы паказчык «Працоўная канструктарская дакументацыя на мадэрнізацыю крытычнага стэнда «Гіяцынт» у частцы нагрэву уран-водных крытычных зборак» (заданне – 1 адзінка) у сувязі са зменай каляндарнага плана работы.

У 2016 годзе распрацаваны тэхнічны праект сістэмы нагрэву/ ахаладжэння вадзянога запавольніка ў баку крытычных зборак. Распрацоўка рабочай канструктарскай дакументацыі на мадэрнізацыю названага стэнда запланавана на 2017 год.

Па падпраграме «Даследаванне і выкарыстанне касмічнай прасторы ў мірных мэтах» не дасягнутыя запланаваныя значэнні мэтавых паказчыкаў «Планавы ўзровень стварэння шматузроўневай Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі на аснове касмічных, авіяцыйных і наземных сродкаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі» і «Планавы ўзровень кадравага, навукова-тэхнічнага, арганізацыйнага і нарматыўна-прававога забеспячэння касмічнай дзейнасці».

Гэта тлумачыцца адсутнасцю фінансавання (рашэнне аб фарміраванні Рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду прынята 28 лістапада 2016 г., не былі прыцягнутыя ў неабходным аб’ёме сродкі з іншых крыніц фінансавання). Акрамя таго, у 2016 годзе не было прынята рашэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб пачатку распрацоўкі новага беларускага касмічнага апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.

Па падпраграме «Імпартазамяшчальныя дыягностыкумы і біяпрэпараты – 2020» не выкананы паказчык «Колькасць зарэгістраваных вырабаў медыцынскага прызначэння» (факт 7 адзінак пры заданні 8 адзінак), што звязана з дзеючым парадкам на дзве стадыі рэгістрацыі вырабаў медыцынскай тэхнікі, а таксама значным павелічэннем тэрмінаў прызначэння баз для клінічных выпрабаванняў.

У адпаведнасці з заключэннем пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах атрымана высокая ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі ў 2016 годзе Дзяржаўнай праграмы «Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка» на 2016 – 2020 гады.