Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню

Дзяржаўная праграма "Энергазберажэнне" на 2016 - 2020 гады

Рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы «Энергазберажэнне» на 2016 – 2020 гады накіравана на зніжэнне энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту і забеспячэнне энергетычнай бяспекі краіны.

Дзяржаўнай праграмай запланавана выкананне 2 зводных мэтавых паказчыкаў і 2 мэтавых паказчыкаў. У 2016 годзе выкананы зводны мэтавы паказчык «Суадносіны аб’ёму вытворчасці (здабычы) першаснай энергіі да аб’ёму валавога спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў» (15 % пры заданні 14,2 %) , а таксама мэтавыя паказчыкі.

На 2016 год пастаўлена задача па эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў (далей – ПЭР) у аб’ёме 1000 тыс. т.у.п. У адпаведнасці з дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцю па форме 4-энергазберажэнне эканомія ПЭР па выніках 2016 года за кошт мерапрыемстваў па энергазберажэнні склала 1171,5 тыс. т.у.п.

Доля мясцовых ПЭР ў валавым спажыванні ПЭР склала 15,0 % (заданне – 14,2 %) і павялічана да ўзроўню адпаведнага перыяду 2015 года на 0,7 %.

Завершаны будаўніча-мантажныя работы па 29 энергакрыніцах на мясцовых ПЭР сумарнай цеплавой магутнасцю 86,5 МВт, у тым ліку па 26 энергакрыніцы сумарнай цеплавой магутнасцю 59,8 МВт аформлены акты прыёмкі ў эксплуатацыю.

У 2016 годзе не выкананы паказчык па зніжэнні энергаёмістасці ВУП, які склаў плюс 1,2 % пры дынаміцы змены ВУП 97,4  % да ўзроўню 2015 года (заданне – мінус 0,4 % пры тэмпах росту ВУП 100,3 %).

Вырашальнае негатыўнае ўздзеянне на фарміраванне паказчыка энергаёмістасці ВУП у гэты перыяд аказала невыкананне ў рэспубліцы задання па тэмпах росту ВУП з-за наяўнасці высокага пастаяннага складніка валавога спажывання ПЭР, які фарміруецца насельніцтвам, жыллёва-камунальнай гаспадаркай і сацыяльнай сферай і інш.

У адпаведнасці з заключэннем пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах атрымана высокая ацэнка эфектыўнасці рэалізацыі ў 2016 годзе Дзяржаўнай праграмы «Энергазберажэнне» на 2016 – 2020 гады.