Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Інвестыцыі / Прэферэнцыяльныя рэжымы iнвеставання / Свабодныя эканамічныя зоны (СЭЗы)

Свабодныя эканамічныя зоны (СЭЗы)

Да найважнейшых мэт развіцця свабодных эканамічных зон (далей - СЭЗ) адносяцца стымуляванне стварэння і развіцця вытворчасцей, заснаваных на новых і перадавых тэхналогіях, павелічэнне колькасці працоўных месцаў, аб'ёму экспарту. Як і ва ўсім свеце, рэжым свабоднай эканамічнай зоны прадастаўляе прадпрыемствам магчымасць працаваць у спецыяльных льготных умовах.

У рэспубліцы дзейнічаюць шэсць свабодных эканамічных зон:

«Брэст» (1996), www.fez.brest.by,

«Гомель-Ратон» (1998) www.gomelraton.com ,

«Мінск» (1998) www.fezminsk.by,

«Віцебск» (1999), www.fez-vitebsk.com,

«Магілёў» (2002) www.fezmogilev.by,

«Гроднаінвест» (2002), www.grodnoinvest.com

 

На 1 верасня 2016 г. у СЭЗ працуе 419 прадпрыемстваў-рэзідэнтаў, на якіх занята звыш 124 тыс. чалавек.

Даведачна:

Кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2009 № 71-З (рэд. ад 19.04.2015) “Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь (Асаблівая частка)”;

Закон Рэспублікі Беларусь ад 07.12.1998 № 213-З (рэд. ад 12.07.2013) “Аб свабодных эканамічных зонах”;

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.01.2006  № 66 (рэд. ад 03.01.2014) “Аб зацвярджэнні Палажэння аб свабодных мытных зонах, створаных на тэрыторыях свабодных эканамічных зон”;

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.06.2005 № 262 (рэд. ад 17.07.2014) “Аб некаторых пытаннях дзейнасці свабодных эканамічных зон на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.

Асноўныя прэферэнцыі ў СЭЗ:

вызваленне прыбытку рэзідэнтаў СЭЗ, атрыманага ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці, ад падатку на прыбытак на працягу 5 гадоў з даты аб'яўлення імі прыбытку, а пасля заканчэння названага тэрміну - рэзідэнт СЭЗ выплачвае падатак на прыбытак па стаўцы, зменшанай на 50 адсоткаў. Пры гэтым паменшаная стаўка не можа быць больш за 12 працэнтаў;

вызваленне ад падатку на нерухомасць па будынках і збудаваннях (у тым ліку звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва), размешчаных на тэрыторыі адпаведных СЭЗ, незалежна ад напрамку іх выкарыстання;

вызваленне ад дзяржаўнай пошліны за выдачу замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства спецыяльных дазволаў на права заняцця працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь (прымяняецца з 01.01.2012 для рэзідэнтаў СЭЗ, зарэгістраваных з 01.01.2012, і з 01.01.2017 для рэзідэнтаў СЭЗ, зарэгістраваных да 01.01.2012);

вызваленне ад зямельнага падатку на зямельныя ўчасткі ў межах СЭЗ, прадастаўленыя рэзідэнтам СЭЗ, зарэгістраваных у якасці такіх з 01.01.2012, для будаўніцтва аб'ектаў - на перыяд праектавання і будаўніцтва гэтых аб'ектаў, але не больш за пяць год з даты названай рэгістрацыі. Рэзідэнты СЭЗ, зарэгістраваныя ў якасці такіх да 01.01.2012, маюць права прымяняць названую льготу ў перыяд праектавання і будаўніцтва аб'ектаў, для будаўніцтва якіх прадастаўлены зямельныя ўчасткі, але не раней чым з 01.01.2017 і не больш за пяць гадоў з названай даты;

фінансаванне расходаў на стварэнне інжынернай і транспартнай інфраструктуры, што патрабуецца для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта рэзідэнта СЭЗ з заяўленым аб'ёмам інвестыцый у памеры, эквівалентным суме больш за 10 млн еўра, ажыццяўляецца за кошт сродкаў, якія прадугледжваюцца ў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме і мясцовых бюджэтах на чарговы фінансавы год для адпаведнай СЭЗ, у першачарговым парадку.

Даведачна: арт. 19, Закон Рэспублікі Беларусь ад 07.12.1998 № 213-З (рэд. ад 12.07.2013) “Аб свабодных эканамічных зонах”.