Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Аб Мiнiстэрстве / Старонкi гiсторыi / Эканамічная палітыка ў 2006-2010

Эканамічная палітыка ў 2006-2010

Трэці пяцігадовы этап (2006-2010 гг.) у гісторыі эканамічнага развіцця незалежнай Рэспублікі Беларусь быў этапам актыўнага эканамічнага росту. Яго асновай стала фарсіраванае развіццё ўнутранага рынку і нарошчванне інвесціравання за кошт знешніх займаў.

Валавы ўнутраны прадукт за пяцігодку павялічыўся на 42,1%, вытворчасць прамысловай прадукцыі – на 47,8%, прадукцыі сельскай гаспадаркі – на 24,8%. Па вытворчасці важнейшых відаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў разліку на душу насельніцтва Беларусь захавала лідзіруючыя пазіцыі сярод краін СНД. Беларускі аграпрамысловы комплекс не толькі ў поўным аб’ёме забяспечыў харчовую бяспеку краіны, але і экспартаваў значныя аб’ёмы прадуктаў харчавання.

Паслядоўна павялічваліся ўзровень і якасць жыцця насельніцтва. За 2006-2010 гг. рэальныя грашовыя даходы беларускіх грамадзян выраслі на 79,1%.

Разам з тым, пачынаючы з 2009 года, у рэспубліцы назіралася запавольванне тэмпаў эканамічнага росту, якое выклікана негатыўным уплывам сусветнага фінасавага крызісу.

Рэзкае паслабленне эканамічнай актыўнасці ў свеце стварыла значныя праблемы для беларускай эканоміцы. Цэны на тавары, якія экспартуюцца, упалі, знізіўся попыт на аншу прадукцыю, пайшлі затрымкі ў разліках, доступ на крэдытныя рынкі стаў цяжкім, а рэсурсы даражэлі.

З такімі праблемамі сутыкнулася ўся сусветная эканоміка, і Беларусь не магла быць выключэннем. Высокі ўзровень адкрытасці беларускай эканомікі, стратэгічная залежнасць ад імпрату энергетычных і сыравінных рэсурсаў першапачаткова ставілі нашу эканоміку ва ўразлівае становішча ва ўмовах развіцця крызісу.

Міністэрству эканомікі давялося літаральнага “з чыстага аркуша” рапрацоўваць лёсавызначальныя для айчыннай эканомікі дакументы.

Уся праца па трансфармацыі нарматыўна-прававой базы і стварэнні новых інструментаў рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця сладалася ў мінімізацыі вынікаў знешніх фактараў праз адаптацыю эканомікі да новых умоў і зніжэнне ўразлівасці да знешнх шокаў у будучыні.

Пашырэнне геаграфіі крізісных з’яў і перарастанне іх у сусветны фінансава-эканамічны крызіс пацягнула за сабой прыняцце рашэнняў па ўдасканальванні дзелавога клімату ўнутры краіны для стварэння больш спрыяльных усоў функцыянавання прадпрыемстваў ўсіх форм уласнасці, павышэнні іх канкурэнтаздольнасці ва ўмовах жорсткай канкурэнтнай барацьбы на знешніх рынках, якія звузіліся.

У гэты час Міністэрствам эканомікі былі распрацаваны Планы першачаговых мерапрыемстваў па лібералізацыі ўмоў ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, якія прадугледжвалі меры па павышэнні дзелавой актыўнасці, развіццю прадпрымальніцтва, актывізацыі інвестыцыйнага працэса, рашэнню іншых праблем, якія маюць найбольшы негатыўны ўплыў на стан і развіццё бізнес-клімату.

Дадзеныя падыходы знайшлі сваё заканамернае адлюстраванне ў Дырэктыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 года №4 “Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь”.

Акрамя таго, былі ўведзены дадатковыя меры, скіраваныя на перавод эканомікі на іннавацыйны шлях развіцця, стымуляванне айчынных распрацоўшчыкаў і вытворцаў да стварэння і ўкаранення новай высокатэхналагічнай прадукцыі, заснаванай на выніках навукова-даслдчых, вопытна-канструктарскіх (тэхналагічных) прац.

Уздзеянне пагаршэння сусветнага попыту найбольш адчувальна адбілася на рэальным сектары эканомікі. Таму на сталай аснове ажыццяўлялася выпрацоўка мер, скіраваных на падтрымку канкрэтных арганізацый, захаванне іх пазіцый як на знешнім, так і на ўнутраным рынках. У гэтых мэтах Міністэрствам эканомікі сумесна з Нацыянальным банкам былі распрацаваны меры па забеспячэнні стабільнай працы валаўтваральных і іншых арганізацый рэальнага сектара эканомікі.