Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню

Электронны зварот грамадзян

Парадак разгляду электронных зваротаў грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў ". 

УВАГА! Звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў праз гэтую рубрыку не прымаюцца.

Электронны зварот павінен выкладацца на беларускай або рускай мове. 

Электронныя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць: 
♦ найменне арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца электронны зварот; 
♦ прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі яно есць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання); 
♦ выклад сутнасці звароту; 
♦ адрас электроннай пошты альбо паштовы адрас для адпраўкі пісьмовага адказу.

Адклікаць электронны зварот можна шляхам падачы пісьмовай заявы або накіраваўшы заяву ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

Па просьбе заяўніка, а таксама ў выпадку, калі ў электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, на які па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ, на электронны зварот можа быць дадзены пісьмовы адказ.

Форма электроннага звароту грамадзян