Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Знешнеэканамічная дзейнасць / Маніторынг і прагноз знешнеэканамічнай дзейнасці

Маніторынг і прагноз знешнеэканамічнай дзейнасці

Адказнае падраздзяленне

Упраўленне прагназіравання

Начальнік упраўлення: КОМАР Юрый Адамавіч, +375 (17) 226-47-43

Намеснік: СМАЛЯКОВА Юлія Барысаўна, +375 (17) 200-09-53

 

Ключавыя напрамкі дзейнасці:

• ажыццяўляе аналіз бягучай знешнеэканамічнай сітуацыі;

• удзельнічае ў распрацоўцы асноўных прагнозаў і праграм развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці на кароткатэрміновую, сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектыву;

• рыхтуе аналітычныя матэрыялы па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з іншымі дзяржавамі;

• падрыхтоўвае праект прагнозу гандлёвага балансу Рэспублікі Беларусь на чарговы год, сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектыву;

• удзельнічае ў распрацоўцы прагнозу асобных складнікаў бягучага рахунку плацёжнага балансу (гандлёвы баланс, другасныя даходы);

• ажыццяўляе маніторынг выканання прагнозных паказчыкаў па знешнім гандлі таварамі і паслугамі, аналіз бягучага гандлёвага балансу Рэспублікі Беларусь, распрацоўвае прапановы па яго паляпшэнні;

• удзельнічае ў выпрацоўцы мер падтрымкі і абароны нацыянальных вытворцаў тавараў пры ажыццяўленні знешнегандлёвай дзейнасці, уносіць прапановы для фарміравання эканамічнага асяроддзя, якое спрыяе павышэнню эфектыўнасці знешняга гандлю.