Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Дзяржаўна-прыватнае партнёрства

Дзяржаўна-прыватнае партнёрства

Што такое ДПП у інфраструктуры

Дзяржаўна-прыватнае партнёрства (далей – ДПП) – гэта мадэль доўгатэрміновага (10-30 гадоў) супрацоўніцтва дзяржавы і бізнесу, якая дазваляе рэализаваць важныя сацыяльныя праекты з дапамогай іннавацый, капіталу і русурсаў прыватнага бізнесу.

Асноўныя накірункі развіцця інфраструктуры з прымяненнем механізма ДПП:


Асноўныя перадумовы развіцця механізма ДПП у Беларусі:

1. зношанасць інфраструктуры і неабходнасць рэалізацыі праектаў па яе аднаўленні;

2. аб’ёмы інвестыцый, якія патрабуюцца, не дазваляюць рэалізаваць праекты выключна за кошт бюджэтных сродкаў;

3. неабходнасць выкарыстання перадавога досведа і павышэння эфектыўнасці кіравання аб’ектамі інфраструктуры;

4. па большасці інфраструктурных аб’ектаў дзяржава не можа перадаць прыватнаму сектару сваю адказнасць па ўрэгуляванні сацыяльных стандартаў, а прыватны сектар не гатовы несці палітычную рызыку без дзяржаўнай падтрымкі.

Асноўныя перавагі ДПП


 

Адначасова пры паспяховым узаемадзеянні двух партнёраў (дзяржаўнага і прыватнага) выгаду атрымоўвае і трэці бок – грамадскасць, у выглядзе больш якаснага прадастаўлення паслуг.

У цяперашні час у Беларусі паступова ідзе працэсс укаранення механізма ДПП, які дазваляе ўзаемавыгадна рэалізоўваць з прыцягненнем прыватнага капітау доўгатэрміновыя інфраструктурныя праекты за кошт эфектыўнага размеркавання рызыкаў і адказнасці паміж дзяржавай і бізнесам.


Відэаролiк “Навошта патрэбна ДПП?”


·         Этапы развіцця ДПП у Рэсупбліцы Беларусь


·         Падрыхтоўка праекта ДПП у Беларусі: ад ініцыіравання да заключэння дамовы аб ДПП

 


“Дзяржаўна-прыватнае партнёрства ў Рэспубліцы Беларусь”