Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню

Семінары

Дзяржаўнае прадпрыемства “Інфармацыйны цэнтр Мінэканомікі” сумесна з Дэпартаментам цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі праводзяць для кіруючых работнікаў і спецыялістаў арганізацый усіх формаў уласнасці 12 снежня 2014 г. аднадзённую кансультацыю: “Цэнавая палітыка ў Рэспубліцы Беларусь у 2015 годзе”.

У праграме кансультацыі выступленні кіраўнікоў і спецыялістаў Дэпартамента цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэгулявання, фарміравання і прымянення цэн, тарыфаў і надбавак на тавары, у тым ліку сацыяльна значныя; прадукцыю прамысловага і аграпрамысловага комплексаў; у сферы жыллёва-камунальных, транспартных, бытавых, медыцынскіх паслуг; кантролю за фарміраваннем цэн, штрафных санкцый, мер адміністрацыйнага ўздзеяння.

Кошт удзелу ў кансультацыі 580000 (Пяцьсот восемдзесят тысяч) беларускіх рублёў без ПДВ (ССП).

Юрыдычным асобам, з якімі заключаны дагавор на інфармацыйнае абслугоўванне, прадастаўляецца зніжка 5%.

Кансультацыя праводзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Берсана, 1А, актавая зала (пл. Незалежнасці, за Чырвоным касцёлам).

Уваход на кансультацыю па прад'яўленні копіі плацёжнага даручэння.

Пачатак рэгістрацыі ў 9.15, пачатак семінара ў 10.00.

Дадзены інфармацыйны ліст з'яўляецца падставай для аплаты кансультацыі.

Удзельнікам, загадзя не паведаміўшым пра немагчымасці ўдзелу ў кансультацыі, аплаціўшым яго кошт, высылаецца пакет дакументаў, і паслуга лічыцца аказанай.

Банкаўскія рэквізіты:

Дзяржаўнае прадпрыемства “Інфармацыйны цэнтр Мінэканомікі”, (“Кансультацыя па цэнаўтварэнні”).

Разліковы рахунак 3012000005044, код 153001795, ААТ “АСБ Беларусбанк”, г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 18.

УНП 190318109
ОКПО 37533622
Форма аплаты - перадаплата.

У мэтах забеспячэння належнага прыёму удзельнікаў кансультацыі, своечасовай выдачы пакета дакументаў, просьба зрабіць аплату не пазней за 2 дні да пачатку кансультацыі.

Даведкі па тэлефонах: 200 64 11, 200 73 33, 200 95 63