Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню

Перамовы аб зонах свабоднага гандлю

У мэтах паглыблення інтэграцыі на традыцыйных накірунках і фарміравання новых платформ супрацоўніцтва праводіцца праца па стварэнні зон свабоднага гандлю паміж Рэспублікай Беларусьі іншымі краінамі ЕАЭС з трэццімі бакамі, у тым ліку краінамі ШАС.

МЗС сумесна з Мінэканомікі і іншымі зацікаўленымі дзярдорганамі праведзена праца па фарміраванні дадатковага пераліку краін, у адносінах якіх Беларусі, як члену ЕАЭС, было б мэтазгодна ініцыяваць перамовы па заключэнні прэферэнцыяльных гандлёвых пагадненняў у сярэднетэрміновай перспектыве (т.з. “другі пакет” краін).

Даведачна: У першую групу краін ужо ўваходзяць 8 дзяржаў: Кітай, з якім вядуцца перамовы аб пагадненні аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, Ізраіль – перамовы аб пагадненні аб зоне свабоднага гандлю (ЗСГ), Іран – перамовы аб часовым пагадненні, які вядзе да стварэння ЗСГ. Праводзіцца праца па уніфікацыі гандлёвага рэжыму дзяржаў-членаў ЕАЭС з Сербіяй. Плануецца запуск перамоўнага працэсу аб пагадненнях аб ЗСГ з Індыяй і Егіптам, вывучаецца пытанне аб мэтазгоднасці заключэння аналагічных пагадненняў з Сінгапурам і Карэяй.  

У пералік краін “другога пакета” ўваходзяць 12 дзяржаў:
у Азіі – Інданэзія, Тайланд, Сірыя (у выпадку стабілізацыі палітычнай сітуацыі), Пакістан;
у Лацінскай Амерыцы – дзяржавы МЕРКАСУР у якасці адзінага гандлёвага блоку (Аргенціна, Бразілія, Уругвай, Парагвай, Венесуэла і Балівія);
у Афрыцы – ПАР і Алжыр.

У далейшым пералік краін “другога пакета” можа карэктавацца з улікам развіцця палітычнага і гандлёва-эканамічнага дыялогу паміж Рэспублікай Беларусь і замежнымі дзяржавамі. У гэтым плане асаблівую цікавасць уяўляюць краіны ЕАСГ (Швейцарыя, Нарвегія, Ісландыя і Ліхтэнштэйн) у выпадку ўрэгулявання палітычных зносін і адмены ўзаемных санкцый паміж Захадам і Расіяй.

Так, у сапраўдны час у межах ЕАЭС прасоўваецца мэтазгоднасць заключэння прэференцыяльных гандлёвых пагадненняў з 12 прыярытэтнымі краінамі па меры завяршэння перамоў з першай групай дзяржаў.