Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Эканамічныя саюзы, доступ на рынкі / Перамовы аб далучэнні Беларусі да СГА

Перамовы аб далучэнні Беларусі да СГА

У сувязі з узрастаннем ролі глабальных інтэграцыйных працэсаў у ажыццяўленні міжнароднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва адной з найбольш важных мэтаў знешнегандлёвай палітыкі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца далучэнне да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (далей - СГА). Удзел у гэтай арганізацыі дазволіць Беларусі захаваць ужо існуючыя пазіцыі і заваяваць новыя нішы ў міжнароднай гандлёвай супольнасці, забяспечыць стабільныя і прадказальныя ўмовы гандлю, а таксама стане “сертыфікатам” якасці беларускай эканомікі для замежных інвестараў, вытворцаў і спажыўцоў.

Рэспубліка Беларусь вядзе перамовы па ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю ўжо больш за 15 гадоў, пачынаючы з 1993 года, калі была створана Працоўная група па яе далучэнні.

У перыяд з 1997 па 2005 гг. было праведзена 7 пасяджэнняў Працоўнай групы СГА па далучэнні Беларусі. Пасля 2005 годадзейнасцьПрацоўнай групы ажыццяўляецца ў рэжыме нефармальных кансультацый (праведзена 5 раўндаў кансультацый Старшыні Працоўнай групы з удзелам членаў СГА). Апошняе такое нефармальнае пасяджэнне адбылося ў маі 2013 года.

Пачынаючы з 2012 года Рэспубліка Беларусь фактычна выконвае большасць умоў і правілаў СГА - з таго часу, як да арганізацыі далучылася Расійская Федэрацыя і яе абавязацельствы ляглі ў аснову правоў ЕАЭС. Астатнія краіны-ўдзельніцы еўразійскай інтэграцыі - Кыргызская Рэспубліка, Рэспубліка Арменія і Рэспубліка Казахстан - таксама з'яўляюцца членамі СГА з 1998 г., 2003 г. і 2015 г. адпаведна. Такім чынам, Рэспубліка Беларусь застаецца адзінай дзяржавай-членам ЕАЭС, які яшчэ не з'яўляецца паўнапраўным членам гэтай міжнароднай арганізацыі.

Як следства, з другой паловы 2015 года павысілася інтэнсіўнасць двухбаковых кантактаў беларускага боку з Сакратарыятам і членамі СГА, у рамках якіх абмяркоўваліся пытанні актывізацыі перамоўнага працэсу па далучэнні Беларусі да СГА.

У гэтай сувязі завяршэнне працэдуры далучэння Рэспублікі Беларусь да СГА з'яўляецца стратэгічна важнай задачай як для беларускай эканомікі ў цэлым, так і для развіцця адзінай гандлёвай палітыкі ў рамках ЕАЭС.

Адным з ключавых элементаў працэсу далучэння любой дзяржавы да СГА з'яўляюцца дамоўленасці па лібералізацыі гандлёвага рэжыму з дапамогай зніжэння ўвазных мытных пошлін і мінімізацыі тарыфных і нетарыфных абмежаванняў.

У цяперашні час завершаны двухбаковыя перамовы з 10-ю краінамі-членамі СГА (Кітай, Індыя, Турцыя, Арменія, Балгарыя, Дамініканская Рэспубліка, Куба, Кыргызстан, Малдова, Панама) з агульнага ліку 24-х членаў арганізацыі, якія выказалі зацікаўленасць у правядзенні перамоў з Рэспублікай Беларусь. Беларусі трэба будзе завяршыць двухбаковыя перамовы па доступе на рынкі тавараў і паслуг яшчэ з 14 членамі СГА: Аўстраліяй, Бразіліяй, Канадай, Тайванем, Малайзіяй, Нарвегіяй, Сальвадорам, ЗША, Швейцарыяй, Эквадорам, Японіяй, Рэспублікай Карэяй, Украінай, а таксама Еўрапейскім саюзам.

29 сакавіка 2016 г. пад кіраўніцтвам Кіраўніка дзяржавы адбылася нарада па пытанні далучэння Беларусі да СГА, у ходзе якой былі пастаўлены задачы па актывізацыі перамоўнага працэсу па далучэнні Беларусі да СГА.

6 красавіка 2016 г. Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь зацверджаны план мерапрыемстваў па забеспячэнні перамоўнага працэсу па далучэнні Рэспублікі Беларусь да СГА на 2016 год, які прадугледжвае працу па такіх напрамках, як рашэнне арганізацыйна-кадравых пытанняў, падрыхтоўка перагаворных прапаноў членам СГА, правядзенне кансультацый з членамі СГА, а таксама пасяджэнні Працоўнай групы па далучэнні Беларусі да СГА.

З мэтай удакладнення перспектыў перамоў Рэспублікі Беларусь па ўступленню ў СГА для арганізацыі далейшых дзеянняў Урада быў праведзены шэраг сустрэч і кансультацый з членамі СГА, па выніках якіх, МЗС сумесна з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання завяршыла працу па падрыхтоўцы дакументаў для накіравання членам СГА: Зводнай справаздачы, плана нарматворчых работ, прапаноў па доступе на рынак тавараў і паслуг і інфармацыі па дзяржаўнай падтрымцы сельскай гаспадаркі.

Пасля адабрэння названых дакументаў на пасяджэнні Міжведамаснай камісіяй па пытаннях далучэння Рэспублікі Беларусь да СГА 15 жніўня 2016, абноўленыя дакументы па далучэнні Беларусі да СГА былі накіраваны ў Сакратарыят СГА. Абноўленыя прапановы па доступе на рынак тавараў накіраваны ЕС, ЗША, Аўстраліі і Канадзе, па доступе на рынак паслуг - ЕС і ЗША.

З улікам дадатковых правак Сакратарыята СГА беларускім бокам паўторна быў дапоўнена і ўзгоднена Зводная справаздача, якая ў наступным была ператворана ў элементы праекта Даклада Працоўнай групы і распаўсюджана сярод членаў Працоўнай групы.

23-27 студзеня 2017 г. у г. Жэневе адбыўся 8-ы раўнд перамоў аб далучэнні Беларусі да СГА (7-ы раўнд перамоў адбыўся 24 мая 2005 г.), у якім узяла ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з Першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Еўдачэнка А.А.

Падчас пасяджэння беларуская дэлегацыя прадставіла інфармацыю аб эканамічнай палітыцы краіны, яе знешнегандлёвым рэжыме, а таксама аб ключавых пераўтварэннях беларускай эканомікі, якія адпавядаюць нормам і патрабаванням СГА. У сваю чаргу, дзяржавы-члены СГА адзначылі якасць праведзенай беларускім бокам працы для актывізацыі працэсу па ўступленні ў СГА, таксама задалі шэраг пытанняў па дакументах, якія разглядаліся, выказалі заўвагі і прапановы па ўдасканаленні заканадаўства Рэспублікі Беларусь у мэтах яго прывядзення ў апаведнасць з нормамі СГА.

Дыcкусія, якая адбылася ў межах пасяджэння Працоўнай групы, атрыманыя заўвагі і прапановы лягуць у аснову далейшай працы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання па ўступленні Беларусі ў СГА.

Важнейшым вынікам пасяджэння стала ўзгадненне далейшых крокаў у перамоўным працэсе па далучэнні Рэспублікі Беларусь да СГА, уключаючы падрыхтоўку да наступнай сустрэчы праекта аднаго з галоўных выніковых дакументаў – Даклада Працоўнай групы.

У межах 8-га раўнда перамоў таксама адбыўся шэраг сустрэч па доступе на рынак тавараў і паслуг з зацікаўленымі краінамі-членамі СГА (Аўстралія, Бразілія, Канада, Нарвегія, Ісландыя, ЗША, Швейцарыя, Эквадор, Японія, Рэспубліка Карэя, Еўрапейскі саюз). З некаторымі з іх дасягнута дамоўленасць аб заканчэнні перамоўнага працэсу і падпісанні двухбаковых пратаколаў да канца 2017 г.

Чакаецца, што наступнае пасяджэнне Працоўнай групы можа адбыцца ў межах Міністэрскай канферэнцыі СГА, якая пройдзе ў снежні 2017 г. у Аргенціне.

У цяперашні час Рэспубліка Беларусь чакае правядзенне пасяджэння Працоўнай групы па далучэнні Беларусі да СГА ў Жэневе ў студзені 2017 г. i разгляд у ходзе пасяджэння дакументаў, падрыхтаваных беларускім бокам.

Таксама ў Рэспубліцы Беларусь Праграмай развіцця ААН сумесна з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь рэалізуецца Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Садзейнічанне Ураду Рэспублікі Беларусь пры ўваходжанні ў СГА праз узмацненне экспертнага і інстытуцыйнага патэнцыялу”. Донарам праекта выступае Урад Расійскай Федэрацыі.

Галоўнай мэтай праекта з'яўляецца аказанне дапамогі Ураду Рэспублікі Беларусь пры ўваходжанні ў СГА пасродкам умацавання экспертнага і інстытуцыйнага патэнцыялу нацыянальных (дзяржаўных) інстытутаў, а таксама павышэння дасведчанасці грамадскасці адносна працэсу і наступстваў уступлення краіны ў СГА.

У цяперашні час рэалізуецца 4-й этап праекта, разлічаны да чэрвеня 2017 г.