Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Інвестыцыі / Iнвестыцыйны клiмат Рэспублi Беларусь / Прагрэсіўнае заканадаўства, у тым ліку інвестыцыйнае

Прагрэсіўнае заканадаўства, у тым ліку інвестыцыйнае

Сёння для працы інвестара на тэрыторыі рэспублікі створаны надзейныя прававыя ўмовы, забяспечаныя як міжнароднымі дамовамі, так і нацыянальным заканадаўствам.

На міжнародным узроўні:

Рэспублікай Беларусь падпісаны Канвенцыя аб абароне правоў інвестара (28 сакавіка 1997 г.), Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне інвестыцыйнай дзейнасці (24 снежня 1993 г.), а з 1992 года Рэспубліка Беларусь далучылася да Канвенцыі “Аб парадку дазволу інвестыцыйных спрэчак паміж дзяржавамі і замежнымі асобамі”(18 сакавіка 1965 г.) і сеульскай канвенцыі “Аб заснаванні Шматбаковага Агенцтва па гарантыі інвестыцый” (11 кастрычніка 1985 г.) і інш.

Наяўнасць двухбаковай нарматыўнай асновы паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі краінамі служыць важнай перадумовай для прыцягнення інвестыцый. Беларусь актыўна ўдзельнічае ў заключэнні двухбаковых і шматбаковых пагадненняў, якія прадстаўляюць замежным інвестарам рэжым найбольшага спрыяння і (або) нацыянальны рэжым ажыццяўлення інвестыцый і забяспечваюць абарону правоў інвестараў на міжнародным узроўні.

У рэспубліцы дзейнічае каля 60-ці двухбаковых пагадненняў аб абароне інвестыцый і з больш за 60 краінамі Беларусь звязваюць пагадненні аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання, нормамі якіх прадастаўлены дадатковыя гарантыі правоў і абароны інвестыцый краін Еўрасаюза, СНД, Азіі, Лацінскай Амерыкі і інш.

На ўзроўні нацыянальнага заканадаўства асновай інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь “Аб інвестыцыях” ад 12 ліпеня 2013 г. № 53-З. Закон змяшчае ўмовы гарантый і абароны інвестараў пры ажыццяўленні інвестыцыйнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адпаведна міжнароднай практыцы. Нормы Закона накіраваны на роўную недыскрымінацыйную дзейнасць усіх інвестараў, якія ажыццяўляюць інвестыцыйную дзейнасць, умовы дзейнасці распаўсюджваюцца як на нацыянальных, так і на замежных інвестараў. Пры гэтым, дзяржава гарантуе інвестару:

абарону маёмасці ад нацыяналізацыі і рэквізіцыі;

бесперашкодны перавод за межы Рэспублікі Беларусь кампенсацый для замежных інвестараў;

права на рэалізацыю сваіх маёмасных і немаёмасных правоў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

выключныя правы на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;

права на прадастаўленне ім зямельных участкаў у карыстанне, арэнду, уласнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове і выкарыстанні зямель;

права ствараць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь камерцыйныя арганізацыі з любым аб'ёмам інвестыцый, у любых арганізацыйна-прававых формах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, з улікам абмежаванняў, устаноўленых артыкулам 6 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб інвестыцыях”;

права на льготы і прэферэнцыі пры ажыццяўленні інвестыцый у прыярытэтныя віды дзейнасці, і ў іншых выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь і (або) міжнародна-прававымі актамі, абавязковымі для Рэспублікі Беларусь;

права на прыцягненне ў Рэспубліку Беларусь замежных грамадзян і асоб без грамадзянства для ажыццяўлення працоўнай дзейнасці;
права на заключэнне дагавора (дагавораў) з Рэспублікай Беларусь;

права на дасудовае вырашэнне спрэчак.

Акрамя забеспячэння абароны правоў інвестараў у рэспубліцы ў мэтах прыцягнення інвестыцый створана сістэма стымулаў - прэферэнцыйныя прававыя ўмовы. Шэраг прэферэнцый прадастаўлены інвестарам у свабодных эканамічных зонах, малых і сярэдніх гарадах, сельскай мясцовасці, парку высокіх тэхналогій.

12 ліпеня 2013 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб канцэсіях”, які ўстанаўлівае прававыя асновы рэгулявання інвестыцыйнай дзейнасці, што ажыццяўляецца на аснове канцэсій.

Заканадаўчая база для працы інвестара створана. Разам з тым, на пастаяннай аснове вядзецца паслядоўны працэс яе ўдасканалення з улікам лепшага сусветнага вопыту, у мэтах адаптацыі да сучасных умоў.