Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Рэгіёны / Рэспубліканская дошка Гонару

Рэспубліканская дошка Гонару

Новае ў Палажэнні аб Рэспубліканскай дошцы Гонару

 Новае ў Палажэнні аб Рэспубліканскай дошцы Гонару(зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2016 г.) 

Вынікі спаборніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці

Пераможцамі спаборніцтва за дасягненне ў 2009 годзе найлепшых вынікаў вызначаны:

1. У выкананні асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця:

сярод прамысловых арганізацый і арганізацый паліўна-энергетычнага комплексу, якія:

падпарадкаваны рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, якія ўваходзяць у склад іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, або ў якіх яны ажыццяўляюць кіраванне акцыямі (далямі ў статутных фондах), - беларуска-расійскае сумеснае прадпрыемства адкрытае акцыянернае таварыства “Брэстгазаапарат” (першае месца);

падпарадкаваны мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, або ў якіх яны ажыццяўляюць кіраванне акцыямі (далямі ў статутных фондах), і юрыдычных асоб без ведамаснай падпарадкаванасці - адкрытае акцыянернае таварыства “Пінскі мясакамбінат” (першае месца), даччынае прадпрыемства “Воранаўская сельгастэхніка” Гродзенскага ўнітарнага прадпрыемства “Аблсельгастэхніка” (першае месца), таварыства з дадатковай адказнасцю “Панда”, г. Брэст (другое месца);

сярод будаўнічых арганізацый - адкрытае акцыянернае таварыства “Пінсксаўгасбуд” (першае месца), рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Віцебскі домабудаўнічы камбінат” (першае месца), дзяржаўнае ўнітарнае камунальнае даччынае будаўнічае прадпрыемства “Круглянская перасоўная механізаваная калона № 266” (другое месца);

сярод арганізацый сувязі - рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі “Белтэлекам” (першае месца), рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр” (другое месца);

сярод арганізацый транспарту - адкрытае акцыянернае таварыства “Краснасельскаўтатранс” (першае месца), філіял “Аўтамабільны парк № 13 г. Ашмяны” адкрытага акцыянернага таварыства “Гроднааблаўтатранс” (першае месца), рэспубліканскае унітарнае эксплуатацыйна-будаўнічае прадпрыемства “Днепра-Бугскі водны шлях” ( другое месца);

сярод арганізацый сферы паслуг - Гродзенскае гандлёвае абласное ўнітарнае прадпрыемства “Абутакгандаль” (першае месца), рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства “Аб'яднанне “Лотас”, г.Віцебск (першае месца), рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Гатэль “Мінск” (другое месца);

сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу - адкрытае акцыянернае таварыства “Агракамбінат “Дзяржынскі”, Дзяржынскі раён (першае месца), рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Саўгас-камбінат “Зара”, Мазырскі раён (першае месца), сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Астрамечава”, Брэсцкі раён (другое месца), сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Чырвоны баец”, Кіраўскі раён (другое месца);

сярод арганізацый навукі і навуковага абслугоўвання - дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (першае месца), дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя В.А. Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (першае месца), установа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта “Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем” (другое месца);

2. Па эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў:

сярод прамысловых арганізацый і арганізацый паліўна-энергетычнага комплексу, якія:

падпарадкаваны рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, якія ўваходзяць у склад іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, або ў якіх яны ажыццяўляюць кіраванне акцыямі (далямі ў статутных фондах), - адкрытае акцыянернае таварыства “Слоніммэбля”;

падпарадкаваны мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, або ў якіх яны ажыццяўляюць кіраванне акцыямі (далямі ў статутных фондах), - адкрытае акцыянернае таварыства “Светлагорскі аграсэрвіс”;

сярод будаўнічых арганізацый - адкрытае акцыянернае таварыства “Гомельтэхмантаж”;

сярод арганізацый сувязі - Віцебскі філіял рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі “Белтэлекам”;

сярод арганізацый сферы паслуг - адкрытае акцыянернае таварыства “Полацкбыт”;

сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу - калгас (сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў) “Урыцкае”, Гомельскі раён.