Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Інвестыцыі / Прэферэнцыяльныя рэжымы iнвеставання / Сярэднія, малыя гарадскія паселішчы, сельская мясцовасць

Сярэднія, малыя гарадскія паселішчы, сельская мясцовасць

Асаблівы рэжым распаўсюджваецца на камерцыйныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь, індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - суб'екты гаспадарання), зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь з месцам знаходжання (жыхарства) на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці (далей - сельская мясцовасць) i ажыццяўляюць на дадзеных тэрыторыях дзейнасць па вытворчасці тавараў (выкананню работ, аказанню паслуг).

Льготны рэжым не распаўсюджваецца на банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, інвестыцыйныя фонды, страхавыя арганізацыі; прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер, рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон і Парку высокіх тэхналогій, турысцка-рэкрэацыйны парк "Аўгустоўскі канал", суб'ектаў гаспадарання ў частцы ажыццяўлення імі: рыэлтарскай дзейнасці; дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу; латарэйнай дзейнасці; дзейнасці па арганізацыі і правядзенню электронных інтэрактыўных гульняў; вытворчасці і рэалізацыі падакцызных тавараў; вытворчасці і рэалізацыі ювелірных вырабаў; вырабу каштоўных папер, грашовых знакаў і манет, паштовых марак і інш.

Асаблівасці падаткаабкладання і льгот - вызваленне на 7 гадоў ад:

- падатку на прыбытак, падаходнага падатку ў частцы рэалізацыі прадукцыі ўласнай вытворчасці;

- выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу ліцэнзій;

- астатніх падаткаў і збораў (акрамя ПДВ, акцызаў, гербавага і афшорнага збораў, дзяржаўнай пошліны, патэнтнай пошліны, мытных пошлін і збораў, плацяжоў за зямлю, падатку за выкарыстанне прыродных рэсурсаў (экалагічнага падатку), падаткаў, якія вылічваюцца, утрымліваюцца і пералічаюцца пры выкананні абавязкаў падатковага агента), адлічэнняў у інавацыйныя фонды.

- абавязковага продажу замежнай валюты, што паступіла па здзелках з нерэзідэнтамі Беларусі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці, у тым ліку ад здачы маёмасці ў арэнду.

Асаблівасці падаткаабкладання і льгот для камерцыйных арганізацый, адасобленыя падраздзяленні якіх знаходзяцца на тэрыторыі сельскай мясцовасці - вызваленне на 7 гадоў ад:

- падатку на прыбытак адносна прыбытку, атрыманага адасобленым падраздзяленнем ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці;

- падатку на нерухомасць з кошту аб'ектаў, якія знаходзяцца на балансе адасобленага падраздзялення і размешчаных на тэрыторыі сельскай мясцовасці;

- адлічэнняў у інавацыйныя фонды, якія вылічваюцца ад сабекошту тавараў (работ, паслуг), вырабленых адасобленым падраздзяленнем;

- абавязковага продажу замежнай валюты, што паступіла па здзелках з нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) уласнай вытворчасці, вырабленых адасобленым падраздзяленнем.

Льготнае падаткаабкладанне не распаўсюджваецца на:

- індывідуальных прадпрымальнікаў якія выплачваюць адзіны падатак;

- арганізацыі, якія ажыццяўляюць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі і выплачваюць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі;

- суб'ектаў гаспадарання, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання;

- арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму і выплачваюць збор за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму;

Дадатковой перавагай з'яўляецца вызваленне ад абкладання ўвазнымі мытнымі пошлінамі і ПДВ некаторых тавараў, што ўвозяцца камерцыйнымі арганізацыямі ў якасці ўкладу ў статутны фонд у межах тэрмінаў, устаноўленых устаноўчымі дакументамі для фарміравання такога фонду.

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.05.2012 N 6 "Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці"
pdf, 268 кб