Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню

УЗАЕМАДЗЕЯННЕ З СУСВЕТНЫМ БАНКАМ

Узаемадзеянне Сусветнага банка з Рэспублікай Беларусь на працягу 2016 года ажыццяўлялася ў рамках Стратэгіі партнёрства Групы Сусветнага банка для Рэспублікі Беларусь на 2014 - 2017 фінансавыя гады (адобрана Саветам выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка 6 чэрвеня 2013 г., дата заканчэння - 30 чэрвеня 2017 года).

 

На 15 снежня 2016 года дзейны партфель уключае 9 інвестыцыйных пазык на агульную суму 973,2 млн. долараў ЗША і 4 гранты на агульную суму 8,77 млн. долараў ЗША.

 

Інвестыцыйныя пазыкі:

 

1. “Мадэрнізацыя транзітнага калідора”.

 

Аб'ём крэдытных сродкаў Банка - 250 млн. долараў ЗША.

 

Праект прадугледжвае рэканструкцыю аўтамабільнай дарогі M-6 у мэтах паляпшэння транспартных зносін і павышэння бяспекі руху, а таксама мадэрнізацыю пункта пропуску “Брузгі” для ўдасканалення працэдур перасячэння мяжы.

 

2. “Развіццё сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення”.

 

Агульны аб'ём крэдытных сродкаў Банка - 150 млн. долараў ЗША.

 

Мерапрыемствы праекта прадугледжваюць рэканструкцыю і будаўніцтва падземных водазабораў, помпавых станцый, вадаводаў, сетак водазабеспячэння, наземных і надземных рэзервуараў вычышчанай вады, а таксама станцый абезжалезвання.

 

3. “Комплексны праект па абыходжанні з цвёрдымі адходамі”.

 

Аб'ём крэдытных сродкаў Банка - 42,51 млн. долараў ЗША.

 

Мерапрыемствы праекта прадугледжваюць будаўніцтва завода па механічным сартаванні адходаў і ўдасканаленне сістэмы збору камунальных адходаў у г. Гродна.

 

4. “Павышэнне энергаэфектыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь”.

 

Агульны аб'ём крэдытных сродкаў Банка - 215 млн. долараў ЗША. Аб'ём сумеснага фінансавання па асноўным пазыцы з беларускага боку - 31,25 млн. долараў ЗША.

 

5. “Выкарыстанне біямасы для цэнтралізаванага цеплазабеспячэння ў Рэспубліцы Беларусь”.

 

Аб'ём крэдытных сродкаў Банка - 90 млн.долараў ЗША.

 

У рамках праекта ў Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях будуць выкананы будаўніцтва і рэканструкцыя 13 кацельняў арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі з забеспячэннем выкарыстання на іх драўнянага паліва, у тым ліку з будаўніцтвам міні-ЦЭЦ на буйных раённых кацельняў у г. Калінкавічы , г. Баранавічы і г. Ваўкавыску.

 

6. “Развіццё ляснога сектара ў Рэспубліцы Беларусь”.

 

Аб'ём крэдытных сродкаў Банка - 40,714 млн. долараў ЗША.

 

Праект накіраваны на павышэнне эфектыўнасці лесаводства і ўстойлівасці вядзення лясной гаспадаркі, удасканаленне механізмаў прадухілення, маніторынгу, выяўлення і тушэння лясных пажараў, нарошчванне патэнцыялу для ўстойлівага вядзення лясной гаспадаркі.

 

7. “Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь”.

 

Аб'ём крэдытных сродкаў Банка - 50 млн. долараў ЗША.

 

Мерапрыемствы праекта накіраваны на правядзенне рэканструкцыі і капітальнага рамонту шэрагу ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, іх аздабленне неабходным абсталяваннем, а таксама на ўдасканаленне інфармацыйных сістэм у сферы адукацыі.

 

8. “Мадэрнізацыя сістэмы кіравання дзяржаўнымі фінансамі ў Рэспубліцы Беларусь”.

 

Аб'ём фінансавання - 10 млн. долараў ЗША.

 

Мэтамі Праекта з'яўляюцца ўзмацненне стратэгічнай накіраванасці бюджэтавання, кансалідацыя сродкаў на Адзіным казначэйскім рахунку, узмацненне празрыстасці бюджэту і стварэнне асновы для ўкаранення Інтэграванай інфармацыйнай сістэмы кіравання дзяржаўнымі фінансамі.

 

9. Праект “Мадэрнізацыя сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь”.

 

У 2016 годзе Міністэрствам аховы здароўя падпісана пагадненне па новым праекце “Мадэрнізацыя сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь” на суму 125 млн. долараў ЗША.

 

Праект будзе прадугледжваць праграму мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя і дасягненне мэт павышэння якасці і эфектыўнасці медыцынскай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Гранты:

 

1. Грант “Падтрымка прыватызацыі ў Рэспубліцы Беларусь”.

 

Грант рэалізуе Нацыянальнае агенцтва па інвестыцыях і прыватызацыі.

 

Аб'ём грантавых сродкаў - 4,5 млн. долараў ЗША.

 

2. Грант “Павышэнне эфектыўнасці і празрыстасці дзяржаўнай сістэмы фінансавага кіравання”.

 

Грант выдзелены для фінансавання распрацоўкі поўнамаштабнага крэдытнага праекта “Мадэрнізацыя сістэмы кіравання дзяржаўнымі фінансамі”.

 

Аб'ём грантавых сродкаў - 1,2 млн. долараў ЗША.

 

3. Грант “Умацаванне сістэмы доказна-абгрунтаванага фарміравання палітыкі для рэфармавання сектара адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”.

 

Аб'ём грантавых сродкаў - 340 тыс. долараў ЗША.

 

4. Грант “Развіццё ляснога сектара ў Рэспубліцы Беларусь” (у падтрымку мерапрыемстваў па пазыцы).

 

Аб'ём грантавых сродкаў - 2,73 млн. долараў ЗША.