Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Эканамічныя саюзы, доступ на рынкі / Саюзная дзяржава / Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Расіяй

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Расіяй

У студзені-лістападзе 2016 г. экспарт беларускіх тавараў у Расію склаў 9 775,4 млн дол. ці 102,1% да аналагічнага перыяду мінулага года.

Адбыўся рост экспарту па наступных групах тавараў: іншыя прамежкавыя тавары (+283,9 дол., рост на 8,4%), нехарчовыя тавары (+194,5 дол., рост на 14,3%), інвестыцыйныя (+152,1 дол., рост на 11,5%). Найбольшае зніжэнне экспарту адзначаецца па энергетычных таварах (на 262,9 млн. дол.) ці на 71,2% да ўзроўню мінулага года. Па групе харчовых тавараў экспарт знізіўся на 124,6 млн. дол. або на 4,1% да студзеня-лістапада 2015 г.

 Рост экспарту па групе нехарчовых тавараў на 14,3% сфарміраваны павелічэннем вартаснага аб'ёму экспарту:

адзення - на 52,7 млн. дол. (у 17 разоў), фіз. аб'ём павялічыўся ў 13,4 раза, цэны павялічыліся ў 1,3 раза. Рост экспарту (і імпарту) па гэтай групе тавараў звязаны з нарошчваннем ААТ “Магатэкс” адпаведных паставак у (з) РФ;

легкавых аўтамабіляў (на 40,7 млн. дол., тэмп росту - 137,5%), за кошт павелічэння коштаў у 1,4 разы, і нязначным павелічэнні фіз. аб'ёмаў на 1,7%.

Павелічэнне экспарту іншых прамежкавых тавараў на 8,4% абумоўлена ростам экспарту:

частак і прылад для аўтамабіляў і трактароў на 44,8 млн. дол. або на 35,9% (за кошт росту фіз. аб'ёмаў на 38,7% пры зніжэнні цэн на 2%);

галькі, друзу і жвіру павялічыўся на 37,4 млн. дол. (ці ў 2,9 разы, за кошт павелічэння фіз. аб'ёмаў паставак 2,8 разы і росце цэн на 4%);

машын для ўборкі сельгас культур на 29,1 млн. дол. або на 40,1% (за кошт рост фіз. аб'ёмаў на 68,7% пры зніжэнні цэн на 17%);

электрычных воданагравальнікаў на 23,7 млн. дол., або ў 1,6 разы (за кошт росту фіз. аб'ёмаў у 4,9 разы пры зніжэнні цэн на 66,2%);

пліт ДСП на 17,3 млн. дол. або на 21,2% за кошт росту фіз. аб'ёмаў на 18,5% пры нязначным павелічэнні цэн на 2,2%;

паліацэталяў, паліэфіраў і смол эпаксідных на 16,1 млн. дол. або на 29,6% (рост фіз. аб'ёмаў на 29,9% пры нязначным зніжэньні цэн на 0,3%);

халадзільнікаў і маразільнікаў на 11,7 млн. дол. або на 9,1% (рост фіз. аб'ёмаў на 10% пры неістотным зніжэнні цэн на 0,8%).

Экспарт інвестыцыйных тавараў павялічыўся на 11,5% галоўным чынам за кошт росту фіз. аб'ёмаў паставак наступных тавараў:

грузавыя аўтамабілі - рост на 43,5 млн. дол. (тэмп росту - 111,5%), фіз. аб'ём павялічыўся на 34,9%, цэны знізіліся на 17,4%;

аўтобусы - рост на 32,1 млн. дол. (у 1,8 разы), фіз. аб'ём павялічыўся на 58,9%, цэны падняліся на 13,9%;

прылады на вадкіх крышталях - рост на 16,1 млн. дол., або ў 1,7 разы (толькі за кошт росту фіз. аб'ёмаў у 47 разоў пры вельмі істотным зніжэнні цэн на 96,4%).

Скарачэнне экспарту энергетычных тавараў на 71,2% абумоўлена галоўным чынам за кошт зніжэння паставак нафтапрадуктаў на 264,5 млн. дол. або на 73,4% (зніжэнне фіз. аб'ёмаў на 69,5%, а таксама цэн на 12,6% ).

Асноўнымі харчовымі таварамі, якія паўплывалі на зніжэнне экспарту на 4,1% у дадзенай таварнай групе, з'яўляюцца:

яблыкі і грушы - зніжэнне на 74,2 млн. дол. (вартасны аб'ём паставак зменшыўся ў 3 разы, галоўным чынам за кошт зніжэння фіз. аб'ёмаў на 69,2%);

малако і вяршкі, згушчанага - на 43,1 млн. дол. (або на 10,1%, у тым ліку памяншэнне фіз. аб'ёмаў паставак склала 11,9%, практычна пры захаванні цэн - тэмп росту 102%);

мяса БРЖ (свежае і астуджанае) - на 29,6 млн. дол. (або на 9,4%, пры гэтым фіз. аб'ёмы паставак павялічыліся на 2,2%, а цэны знізіліся на 11,4%);

абрыкосы, вішня, слівы - зніжэнне на 25,3 млн. дол. (ці ў 2,5 разы, у тым ліку фіз. аб’ёмаў паставак зменшыліся на 52,9%, пры зніжэнні цэн на 16,2%);

цукар - на 24 млн. дол. (або на 15,2%, за кошт зніжэння фіз. аб'ёмаў на 6,3% і зніжэння цэн на 9,5%);

бульба - на 22,4 млн. дол. (вартасны аб'ём паставак зменшыўся ў 1,9 разы, у тым ліку памяншэнне фіз. аб’ёмаў паставак склала 9,7%, пры зніжэнні цэн на 40,3%);

гародніна свежая - на 11,6 млн. дол. (або на 29,8%, за кошт зніжэння фіз. аб'ёмаў на 45,8%, пры росце цэн на 29,6%);

іншая садавіна, свежая - на 11 млн. дол. (або ў 2 разы, за кошт зніжэння фіз. аб'ёмаў паставак на 48,1%, пры зніжэнні цэн на 4%).

Пры гэтым адзначаецца рост экспарту мяса БРЖ (замарожанага) на 39,1 млн. дол. (або на 40,8%, у тым ліку павелічэнне фіз. аб'ёмаў паставак склала 57,7%, пры зніжэнні цэн на 10,7% ), сыру і тварагу на 31,9 млн. дол. (або на 5,5%, за кошт росту фіз. аб'ёмаў на 12,7% пры зніжэнні цэн на 6,4%), масла сметанковага на 34,9 млн. дол. (або на 14,1% за кошт павелічэння цаны на 20,9% пры зніжэнні фіз. аб'ёмаў на 5,6%), мукі на 12,8 млн. дол. (ці ў 3,1 разы, за кошт павелічэння фіз. аб'ёмаў у 3,3 разы, пры зніжэнні цэн на 6,3%), каўбасы і аналагічных прадуктаў з мяса на 12,7 млн. дол. (або на 23,8% за кошт росту фіз. аб'ёмаў на 34,4 % пры зніжэнні цэн на 7,9%), экстракта соладавага на 11,9 млн. дол. (ці ў 1,4 разы, за кошт павелічэння фіз. аб'ёмаў у 1,6 разы пры зніжэнні цэн на 12%).

ІМПАРТ ТАВАРАЎ

Імпарт з Расіі ў студзені-лістападзе 2016 знізіўся на 11,6% і склаў 13 822,6 млн. дол. Асноўнымі фактарамі якія аказалі ўплыў на зніжэнне імпарту, з'яўляюцца зніжэнне фіз. аб'ёмаў паставак і цаны на імпартаваную нафту, а таксама зніжэнне попыту на легкавыя аўтамабілі, у сувязі з выраўноўваннем цэн на беларускім і расійскім рынках.

Імпарт энергетычных тавараў скараціўся на 21,2%, або на 1 783,3 дол., пры гэтым імпарт нафты знізіўся на 1 621,3 дол. або на 30,6% (за кошт падзення цэн на 15,5% і зніжэння фіз. аб’ёмаў на 17,8%), прыроднага газу на 173,5 млн. дол. (за кошт зніжэння цаны на 5,3% і памяншэння фіз. аб'ёмаў на 1,9%). Пры гэтым адзначаецца павелічэнне імпарту нафтапрадуктаў (на 44,9 млн. дол., за кошт павелічэння фіз. аб’ёмаў на 3,4%, пры росце цэн на 7,1%).

Імпарт нехарчовых тавараў скараціўся на 12,8%, або на 236,3 млн. дол., зніжэнне абумоўлена галоўным чынам скарачэннем імпарту легкавых аўтамабіляў на 227,3 млн. дол. або на 29,3% (у тым ліку за кошт зніжэння фіз. аб'ёмаў на 38,7% пры росце цэн на 15,3%).

Рост імпарту адзначаецца па групе інвестыцыйных тавараў (на 37,4 млн. дол. або на 7,5%). Асноўнымі інвестыцыйнымі таварамі, якія аказалі ўплыў на рост імпарту па дадзенай групе сталі: абсталяванне для апрацоўкі матэрыялаў са змяненнем тэмпературы (+36,6 млн дол.), турбіны паравыя іншыя (+32,5 млн дол.), помпы вадкасныя (+16,6 млн. дол.), рухавікі і генератары электрычныя (+ 14,4 млн. дол.).

Імпарт іншых прамежкавых тавараў вырас на 106,1 млн. дол. або на 2,7%. На гэта паўплывала ў асноўным павелічэнне імпарту па таварах: фасфаты кальцыя (+55,9 млн. дол., вартасны рост у 5,5 разоў, рост фіз. аб'ёмаў у 5,4 разы), шыны і пакрышкі (+29,4 млн дол., павелічэнне фіз. аб'ёмаў на 23,3%, а таксама цэн на 20,5%), металаканструкцый з чорных металаў (+18,6 млн дол., павелічэнне фіз. аб'ёмаў на 10,8%, а таксама цэн на 21,6%), пракат плоскі з легаванай сталі (+13,5 млн дол., павелічэнне фіз. аб'ёмаў у 1,4 разы, а таксама цэн на 6,1%), пліты, лісты алюмініевыя (+12 ,1 млн. дол., павелічэнне фіз. аб'ёмаў у 2,3 разы, пры зніжэнні цэн на 20,1%).

Па групе харчовыя тавары адбыўся нязначны рост імпарту на 22,3 млн. дол. (тэмп росту 103,7%).

САЛЬДА

Сальда знешняга гандлю з Расеяй у студзені-лістападзе 2016 года склала -4 047,2 млн. дол., палепшылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 2 013,8 млн. дол. Паляпшэнне звязана са скарачэннем імпарту тавараў на 11,6 % у параўнанні з экспартам, які павялічыўся на 2,1%.

Зніжэнне імпарту да 88,4% звязана з скарачэннем імпарту па групе энергетычных тавараў, пад уплывам падзення цэн на імпартаваную нафту (на 15,5%), прыродны газ (на 5,3%), а таксама недапастаўкі нафты ў цэлым.